Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія святы: Каляды

Дата: 13 января 2015 в 17:10, Обновлено 14 января 2015 в 22:35
Автор: Скорб Н. В.
1 218 просмотров

Фальклорнае свята «Калядкі – добрыя святкі» адбудзецца у ДАШКОЛЬНЫМ ЦЭНТРЫ РАЗВІЦЦЯ ДЗІЦЯЦІ № 30 г.Гродна 19.01.2015 у 9.30

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно менш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.

Само слова "каляды" мае паходжанне ад лацінскага calendae, "календы" - назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і "каляндар"), а так сама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола.

Да каляд абавязкова адказна рыхтаваліся. Прыбіралі хату, убіралі яе самаробнымі ўпрыгожваннямі, рабілі, калі быў патрэбны, рамонт усіх гаспадарчых будынкаў на падвор’і. Да калядаў стараліся пашыць новае адзенне, абавязкова памыцца ў лазні. Новы год і новае сонца непрыгожа сустракаць, калі непарадак у гаспадарцы ці ў душы. Вось і зараз стараюцца людзі да новага года дарабіць пачатыя справы, разлічыцца з пазыкамі, прыбраць жыллё. А вось замест звычайнай у нашые часы навагодняй яліны асноўным упрыгожаннем хаты таго часу быў сноп збожжа, які уносілі у хату ў першы дзень каляд і трымалі там да апошняга. Замест снапа магла быць і саламяная лялька, якая ўяўляла сабой нованароджаны год.

Каляды – свята вясёлае. Асаблівы святочны настрой стварала, мабыць, і тое, што да пачатку работ у полі – самы цяжкі час для нашых продкаў – было яшчэ далёка. Нават больш – на каляды нельга было рабіць ніякую працу, ані ткаць, праць, рыхтаваць дровы – можна было толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Працягваліся каляды прыкладна 2 тыдні, да Велесава дня, які прыходзіўся на 6-7 студзеня па сучасным стылі. Асаблівае месца ў святкаванні каляд адводзілася абрадаваму сталу і святочным стравам. Стол, вядома, павінен быць багатым, каб наступным годам мець добры ўраджай і здароўе дзеля людзей і жывёл. Пад абрус на стол клалі сена, каторае пасля вячэры скормлівалі каровам, што павінна было зберагчы іх ад ваўкоў і паспрыяць павелічэнню надоеў малака. У кожнай, нават самай беднай, хаце на каляды даставалі з схованак мяса ды каўбасы, сала, арэхі, яблыкі, мёд. Ад галоўнай стравы калядаў – куцці (ячневая каша з дабаўленнем мёду, арэхаў, шкварак) – узялі назву тры абавязковыя святочныя вячэры. У першы дзень ладзілася "посная куцця" - на стале былі стравы з рыбы, гародніны, грыбоў, сушанай садавіны, мёду, і, канечне, тая самая ячневая каша-куцця з мёдам. Варылі яе таксама незвычайна, а другой гадзіне ночы старэйшая жанчына ў сям’і ішла ў свіран за зернем, а старэйшы мужчына – па ваду. Ваду і зерне нельга было чапаць да таго моманту, як будзе гатова печка. Нарыхтаванай такім чынам куцці надавалася асаблівае магічнае значэнне, яна павінна была надаваць усім здароўя, моцы, удачы. Пачынаў вячэру, як звычайна, гаспадар, акрамя таго за стол так ці інакш запрашаліся ўсе продкі. Рэшткі куцці падкідвалі пад столь, каб ячмень наступным годам урадзіў высокі. Пасля гэтага крупы скормлівалі хатнім птушкам. На асобнай талерачцы была і каша дзеля Зюзі, зімовага бога, каб улагодзіць яго, бо маразы ў перыяд каляд былі, бадай, самымі моцнымі за ўсю зіму. Гэты даволі распаўсюджаны звычай захаваўся ў некаторых краінах і па сённяшні дзень - традыцыя ставіць на новы год за акно талерачкі з зернем.

Другая куцця, тоўстая, багатая, шчодрая – ладзілася праз тыдзень, па часу супадала з сучасным новым годам. Як вынікае з назвы, у гэты вечар на стале былі стравы з мяса разнастайных гатункаў – варанага, смажанага, печанага, каўбасы, вяндліны, куцця са шкваркамі.

Трэцяя куцця прыходзілася на канец святочнага тыдня, Велесаў дзень, звычайна 6 студзеня па сучасным стылі і называлася “вадзяная”. Магчыма, такую назву яна атрымала пазней, ужо ў хрысціянскія часы, таму што супадала з царкоўным святам вадохрышча. Але есць верагоднасць, што за два тыдні святкавання ды набівання страўнікаў, запасы значна памяншаліся і каша на вадзе – бадай, адзінае, чым можна было частаваць гасцей пад канец каляд.

Немагчыма ўявіць сабе каляды без містрэрыі. Яна пачыналася ў першы ж дзень і скончвалася апошнім. У час зімовага сонцастаяння, як і астатнія такія ж даты, дзеля нашых продкаў адчыняліся дзверы паміж светам існасці і мроі, жывых і памерлых, усё было прасякнута чароўным і небяспечным духам таямніцы. Час лічыўся спрыяльным дзеля ведзьмароў ды нячысцікаў,што насылалі на зямлю траскучыя маразы, але ж таксама і дзеля варажбы, заклёнаў ды абярэгаў. Для беларусаў гэтае спрадвечнае свята і да сённяшняга дня заўжды застаецца радасным, велічным і аптымістычным.

На каляды, асабліва ў першы вечар, прынята было збірацца разам, усёй сям’ёй, прычым запрашалі на святкаванне не толькі жывых членаў радзіны, але і продкаў. Лічылася, што яны разам з усімі садзяцца за стол, і калі спадабаецца ім вячэра – абавязкова “замовяць слоўца” і дапамогуць жывым ва ўсіх істотных справах.

Нельга не узгадаць і пра “калядаванне” – адну з самых яркіх традыцый, што дайшла да сучаснасці. Лічылася што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Моладзь збіралася разам, пераапраналіся ў строі істотных татэмных жывёл (мядзведзя – увасабленне Велеса, карову, казу, каня – сымбалі дастатку, багацця, бусла – што лічыўся талісманам удачы, ладу) і хадзілі па хатах, спяваючы калядныя песні з пажаданнямі ўсяго лепшага, услаўляючы сілы святла і граючы на музычных інструментах. Чым часцей узгадваліся розныя магічныя формулы, тым больш дзейснымі яны лічыліся. Гаспадары ж, каторых яны наведалі, давалі ў падзяку за абарону ад нячысцікаў розныя прысмакі. Часцей за ўсё гэта былі арэхі, семечкі, пернікі і печыва, сухафрукты, пазней – цукеркі. Гэтая ежа лічылася ахвярай спрыяльным да чалавека баствам, каб заручыцца іх дапамогай. Адмовіць калядоўшчыкам у пачастунках было тое самае што наклікаць на сябе няміласць усіх татэмных жывёл, пазбавіць сябе дабрабыту на ўвесь наступны год. З поўнымі мяшкамі пачастункаў калядоўшчыкі збіраліся ў адным месцы, у вялікай хаце ці на вуліцы, дзе разам “прыгаворвалі” дары, палілі вогнішчы, пелі ды танчылі ўскруг іх, каб сваёй бадзёрасцю і ўзнятым настроем дапамагчы светлым сілам атрымаць перамогу над цёмнымі. Ну і каб сагрэцца, канечне, бо надвор’е стаяла халоднае.

Ад той пары і да сёння захаваўся звычай ладзіць маскарад на новы год, абменьвацца падарункамі, вадзіць карагоды. Пераапрананне ў маскі мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і псіхалагічнае. Чалавек, апрануўшы маску, ужо лічыўся быццам не самім сабою, і мог дазволіць сабе шмат больш, чым прыпісвалі строгія парадкі, асабліва ў часы хрысціянства.

А яшчэ на Каляды абавязкова варажылi. З першай куццёй – на ўраджай, а пасля – на жаніцьбу ды прыплод хатняй жывёлы – каго што больш цікавіла. Кідалі на дарогу чаравікі, пыталіся імёны, лілі воск у сцюдзёную ваду, а самыя смелыя хадзілі варажыць у лазню.

Вельмі распаўсюджанымі былі ў гэты час “жартоўныя” жаніцьбы, своеасаблівыя гульні, якія мелі мэтай пазнаёміць моладзь, стварыць спрыяльныя абставіны дзеля стасункаў. Прыкладам такога роду гульняў з'яўляюцца аналагі “ручайка”, усе магчымыя “даганялкі” хлопцамі дзяўчат, “баяры” і іншые. У атмасферы гульні, “несапраўднасці”, гумару моладзь знаёмілася ды разбівалася па парах значна ахвотней, і вельмі часта здаралася, што складзеныя пад час калядных гульняў пары летам ці пад восень ладзілі сапраўднае вяселле.

У некаторых мясцінах ладзілі адмысловы “конкурс прыгажосці”. “Міс каляды” звычайна станавілася самая тоўстая маладуха, якая ўвасабляла сабой шчодрасць, багатую колькасць ежы і ўвогуле багацце, здароўе.

Другі дзень каляд традыцыйна лічыўся днём, калі заканчваўся тэрмін службы наёмных работнікаў. У гэты дзень гаспадар расплачваўся з работнікам, яны абменьваліся ўражаннямі адзін пра аднаго, выказвалі, калі тыя былі, сваю незадаволенасць і крыўды. Пасля гэтага вырашалі ўсе свае канфлікты, раіліся як быць, публічна мірыліся, каб не несці цяжар крыўды ў новы год і дамаўляліся на наступны год альбо разыходзіліся кожны сваім шляхам. І зараз людзі стараюцца вырашыць старыя канфлікты і набліжэнне новага году – лепшы час каб пакінуць спрэчкі ў мінулым.

На працягу калядных тыдняў сярод больш старэйшага пакалення было звычайна хадзіць у госці да родных і сяброў. Частавалі гасцей звычайна каўбасамі, стравамі з мяса, птушкі, рыбы, гарэлкай.

У апошні вечар каляд, на трэцюю куццю, праводзіўся абрад “запісвання” каляд. Гаспадар крэйдай маляваў крыжы на усіх дзвярах, каб нячыстая сіла, што ўцякла пад час вясёлага свята, не змагла прабрацца ў хату ці хлеў. Так заканчвалася самае вясёлае і самае любімае нашымі продкамі свята.

Пазней, з прыходам хрысціянсва, каляды падпарадкавалі пад рэлігійнае свята раства Хрыстова, і паколькі поўнасцю знішчыць любімыя народам вяселыя традыцыі не ўдалося, яны былі крыху зменены на царкоўны лад. Так, калядныя песні і невялікія тэатральныя пастаноўкі пачыналіся царкоўнымі гімнамі ды біблейскімі эпізодамі, нованароджанае Кола змяніў Езус. Але магічны сэнс свята, багаты стол, падарункі, паходы ў госці адзін да аднаго, маскарад, містычны дух нараджэння новага, таямніцы ды казкі так і засталіся з намі па сённяшні дзень.

Першыя школьныя калядкі УМНИКИ-РАЗУМНІКІ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.