Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

На пачатак 2017/2018 навучальнага года плануецца адкрыццё ў ДУА “Яслі-сад № 65 г. Гродна” дашкольнай группы навучання і выхавання на беларускай мове.

Дата: 17 апреля 2017 в 09:25, Обновлено 17 апреля 2017 в 09:43
Автор: Скорб Н. В.
508 просмотров

Паважаныя бацькі!

    Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

      Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастычніцкага раёна г. Гродна вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання. На пачатак 2017/2018 навучальнага года плануецца адкрыццё ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 65 г. Гродна” дашкольнай группы навучання і выхавання на беларускай мове.

   Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Бараноўскай С.У. па тэлефоне 69 71 16.

      Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.