2016-ты у Беларусі плануецца абвясціць Годам КУЛЬТУРЫ
2016-ты у Беларусі плануецца абвясціць Годам культуры. Як вядома, будучы год будзе багаты на знакавыя юбілеі. У сувязі з чым, у краіне рыхтуецца вялікі цыкл адмысловых акцый і канцэртаў.
У 2016-м святкуецца 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, юбілеі Кандрата Крапівы, Івана Шамякіна, яшчэ многіх беларускіх літаратараў. Гэта юбілейны год і для фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» — яму 25 гадоў.
У наступным годзе на першы план выйдзе папулярызацыя беларускага мастацтва і яркіх імён беларускай культуры. Будуць адкрыты некаторыя аб'екты пасля рэстаўрацыі. Новым зместам напоўняцца праекты, якія праводзяцца ў Беларусі не першы год.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="500" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/DuKGvmJFE7o" width="600"></iframe>