Дзень беларускага пісьменства
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Гісторыя свята
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.
XXІ Дзень беларускага пісьменства прымаў 7 верасня 2014 года горад Заслаўе(Мінская вобласць).
У 2015 годзе літаратурнай сталіцай краіны ўпершыню стане горад Шчучын(Гродзенская вобласць).
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства
У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Праграма мерапрыемстваў ХХII Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне
Дзень беларускага пісьменства-2015
Дзень беларускага пісьменства ў 2015 годзе прыме Шчучын Гродзенскай вобласці
Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне
У Шчучыне да Дня пісьменства плануюць завяршыць рэстаўрацыю палаца Друцккіх-Любецкіх
Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне дасць старт падрыхтоўцы да 500-годдзя кнігадрукавання
Палац Друцкіх-Любецкіх у Дзень пісьменства запоўніцца фота- і літаратурнымі экспазіцыямі
У Шчучыне да Дня пісьменства адкрыюць першы кніжны магазін-кавярню
Сем беларускіх празаікаў і паэтаў стануць лаўрэатамі першай Нацыянальнай літаратурнай прэміі