“Музей елачных цацак” адкрыўся ў Гродне і нагадаў аб хуткім надыходзе чаканых усімі святаў
«Музей елачных цацак» адкрыўся ў Гродне і нагадаў аб хуткім надыходзе чаканых усімі святаў. У экспазіцыі прадстаўлены драўляныя маскі з Афрыкі, саламяныя анёлы з Чэхіі, яйкі Фабержэ з Польшчы і традыцыйныя елачныя цацкі савецкіх часоў. Сабраць усё гэта ў адную экспазіцыю ўдалося мінчаніну Андрэю Бягуну. Дзякуючы незвычайнаму захапленню калекцыя зараз налічвае каля тысячы ўнікальных навагодніх упрыгажэнняў з паўсотні краін свету. Каля трохсот з іх цяпер можна ўбачыць ў Гродне.
Музейны расказ, чым упрыгожыць навагодняе дрэва пачынаюць цацкі савецкага часу, а завяршаюць — сучасныя экзэмпляры. Сярод прадстаўленага ёсць сапраўдныя рарытэты: копія самага вялікага шара, зробленага ўручную і падараванага Папе рымскаму Яну Паўлу другому, цацкі з выявамі вядомых шэдэўраў сусветнага мастацтва і іншыя. Астатнія елачныя шары, якія ўпрыгожваюць адмысловую выставу – а іх каля тысячы, калекцыянер набыў спецыяльна для гродзенскай экспазіцыі-напаміне аб хуткім надыходзе Каляд і Новага года.
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/etpifOfJBes" width="699"></iframe>